Кацярына Глухоуская «Санет»
Санет А хочаш — заставайся назаўсёды! Як цёплы пыл, як мягкі хлеб, як свет. Так, можа быць, задумлена прыродай, Як светлы незавершаны санет. Сыходзь у Рай — я не пускаю ў пекла. Калі сыходзіш, то сыходзь у Рай. Але прашу: пакуль душа аслепла, Пакінь яе сярод птушыных зграй. Я буду слухаць шоргат крыл і верыць, Што побач ты, што ты анёлам стаў. І буду цалаваць чужое пер’е, Нібыта ты мяне не пакідаў. О, дзякуй слепаце з такой нагоды! А хочаш — заставайся назаўсёды. Кацярына Глухоуская Сонет А может быть и уходить не надо? А быть всегда: как теплый хлеб, как … Читать далее →